Выйшаў даведнік музея скульптуры Альфонса Карнага



Прэзентацыя даведніка музея скульптуры Альфонса Карнага адбылася ў рамках закрыцця праекту „Беласток-Гародня: мастацтва на памежжы”. На 43-х старонках багата ілюстраванай кнігі змешчана інфармацыя пра Альфонса Карнага, а таксама пра бібліятэку майстра і ягоныя скульптуры, якія сёння захоўваюцца ў музеі.

Расказвае аўтарка тэксту кнігі Мартына Сянко:

– Я працавала на ім чвэрць стагоддзя, як толькі на культурніцкай мапе Беластоку з’явіўся музей скульптуры Альфонса Карнага. І мы, працаўніцы музея, цешымся, што такі даведнік нарэшце з’явіўся. Здымкі, якія выкарыстаны ў гэтым даведніку, паходзяць са збору Падляшскага музея ў Беластоку, гэта архіўныя здымкі. Акрамя таго выдавецтва скарыстала здымкі з нашага музея.

Мартына Сянко падкрэсліла, што сёння кожны з наведвальнікаў музею Альфонса Карнага можа атрымаць даведнік у падарунак.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя