На форуме ў Менску прадпрымальнікі абмяркоўваюць свае перспектывы



“Вынікі, перспектывы і прапановы прадпрымальнікаў Беларусі” – форум пад такім назовам праходзіць у Менску. На ім індывідуальныя прадпрымальнікі абмяркоўваюць актуальныя пытанні працы малога бізнесу. “Самай галоўнай праблемай застаюцца сертыфікаты на ўвезеныя ў Беларусь тавары”, – кажа лідар арганізацыі прадпрымальніцкаў „Перспектыва” Анатоль Шумчанка:

– Гэта загад нумар 222, які абавязвае мець на ўвесь тавар поўны пакет дакументаў і сертыфікацыю. Будзе ў нас сёння намеснік мінстра па падатках і зборах – прадстаўнік Міністэрства па падатках і зборах.

„Перспектыва”, якая з’яўляецца арганізатарам чарговага прадпрымальніцкага форуму, выступае за дыялог ІП з прадстаўнікамі ўлады. Аднак, ці захочуць улады падтрымаць малы бізнес і дапамагчы ў вырашэнні яго праблемаў, – казаць пакуль рана, – адзначае Анатоль Шумчанка.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя