Фонд “Феномен” падаруюе Берасці ровар карго



На вуліцах горада над Бугам з’явіцца незвычайны веласіпед. Пра гэта паведамляе афіцыйная facebook старонка фонду “Феномен” з польскага Лодзі, які з’яўляецца партнёрам мясцовай інфармацыйна-асветніцкай установы “За вела Берасце”.

“Гэты падарунак мы робім у межах візіту ў Берасце і з нагоды ўжо хуткага святкавання 1000-годдзя горада”, – зазначыў прэзідэнт фонду Хуберт Бараньскі.

– З’явіцца адмысловы ровар карго. Наколькі ведаю, гэта першы ровар карго ў Беларусі і ён з’явіцца ў Берасці. Кожны пабачыць і ацэніць.

Андрэй Карагода, актывіст інфармацыйна-асветніцкай установы “За вела Берасце”: Усё ў сілах саміх берасцейцаў. Змены перш за ўсё ляжаць на плечах берасцейцаў. Нельга казаць заўсёды, што ўлады таго не робяць, даржнікі таго не робяць, ДАІ таго не робіць.

На багажніку грузавога веласіпеду зроблены надпіс па-беларуску: “Разам мы зробім наш любімы Берасце роварным горадам!”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.