Новая песня пра Каляды ад Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева



У музычнай калекцыі беларускіх песень пра Каляды неўзабаве будзе папаўненне. Над новай песняй працуе зорны творчы дуэт – спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч і паэт Уладзімір Някляеў. Ужо запісаны першыя трэкі да песні, паведаміў музыка:

– Мы рыхтуем з Уладзімірам Някляевым зараз песню, называецца яна “На Каляды”. Радыё Рацыя раскрываю таямніцу, яшчэ ніхто ў Беларусі не ведае. Будзе вельмі прыгожая, цёплая, чулая, спакойная песня “На Каляды”  – пра каханне, пра Крэва, пра тую прыўкрасную, мілую дзяўчыну, якая з валёначак снег збівала, так збівала, што раз і сцямнела, прыйшлы Каляды і снег пайшоў.

У 2006 годзе плёнам супрацы Змітра Вайшюшкевіча ды Уладзіміра Някляева стаў выдатны альбом “Танга з ружай”. Музыка таксама расказаў, што ён плануе выдаць яшчэ адзін альбом песень на вершы Някляева.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота hothmong.com