Гурт Re1ikt выступіць у Цярэспалі



Беларускамоўны гурт Re1ikt чарговы раз заспявае ў польскім Цярэспалі. Пра гэта паведамляецца на facebook-старонцы Гарадскога асяродка культуры ў Цярэспалі. Кажа лідар гурта Аляксандр Дземідзенка:

– Мы кожную сваю праграму намагаемся ўзбагаціць нейкімі новымі песнямі.

Віталь Макшун, гітарыст гурта:

– Не першы раз. Шмат усяго, як заўсёды. Падаецца, што людзям гэта падабаецца.

Выступ гурта адбудзецца 27 кастрычніка ў межах штогадовага паказу фільмаў на тэму правоў чалавека пад назвай AlterOFFka. Пачатак у 18:30 па-польскім часе ў рэстаране „Галерэя смакаў”.

Беларускае Радыё Рацыя