Таццяна Смоткіна пра пераслед журналістаў-фрылансераў



Сёлета ў траўні – 30 базавых велічынь, у чэрвені – яшчэ 35. Агулам незалежную журналістку з Глыбокага Таццяну Смоткіну асудзілі больш, чым на паўтары тысячы беларускіх рублёў. “Фактычна за тое, што выконвала свае прафесійныя абавязкі”, – падкрэслівае журналістка. Паводле яе, у практыцы многіх праваахоўнікаў пашырана не толькі складанне адміністрацыйных пратаколаў, але і псіхалагічны ціск.

Маім калегам ужо казалі пра тое, што калі захочуць, то могуць зрабіць так, што з імі блізкія сябры і калегі перастануць вітацца. Некаторыя мае калегі кажуць, што надакучыла быць такім ізгоем, трэба шукаць іншую працу. Але я кажу ім, што мы ж робім добрую справу, дапамагаем людзям, і ёсць людзі ўдзячныя.

Сур’ёзнай праблемай Таццяна Смоткіна называе патрабаванне акрэдытацыі журналіста пры МЗС у выпадку супрацы з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Атрымаць такую акрэдытацыю на практыцы немагчыма, а яе адсутнасць дае афіцыйную падставу для пераследу. Толькі сёлета “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала больш за 80 такіх выпадкаў пераследу, агульная сума накладзеных на журналістаў-фрылансераў штрафаў перавысіла 74 тысячы рублёў.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя