У Гародні адбыўся першы навагодні фры-маркет
Бясплатны навагодні кірмаш, дзе можна было памяняцца адзеннем, кнігамі і аксэсуарамі, адбыўся ўпершыню. Гарадзенская антыкаварня „Жывы Час” не змагла змясціць усіх ахвотных: прыйшло на мерапрыемства некалькі соцен чалавек. Для дзяцей і дарослых таксама працавалі розныя майстар-класы, дзе з кавалкаў тканін і паперы рабілі розныя рэчы для дома.
Пра мерапрыемства расказвае адна з яго арганізатарак Вольга Камягіна:
– Ідэя ў тым, што людзі прыносяць непатрэбныя рэчы і забіраць сабе тое, што ім самім патрэбна ці прыглянулася, ці зацікавіла. Такі фры-маркет першы ў Гародні. Мы плануем правесці яшчэ шэраг такіх мерапрыемстваў трохі пазней. Будзем рэкламаваць гэта.
Падобныя мерапрыемствы за апошнія некалькі гадоў сталі папулярнымі ў Еўропе, і цяпер гэтая мода прыйшла ў беларускія гарады. Спярша быў Менск, затым Гомель і вось цяпер Гародня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя