У Менску пройдзе „Ноч расстраляных паэтаў”
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКВД у Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў забівалі аднаго за адным. Сёння ў Курапатах адзін з лідараў “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч ладзіць паэтычныя чытанні “Ноч расстраляных паэтаў”. Іх пачатак запланаваны на 20 гадзін.
У Менску запланаваныя таксама іншыя мерапрыемствы. У Прэс-клубе ладзяць брыфінг гісторыкаў і даследчыкаў на тэму “Праблемы ўшанавання памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій у Беларусі”. Рух салідарнасці “Разам” праводзіць жалобны Шлях памяці па месцах рэпрэсій. Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе мерапрыемства “Незабытыя галасы”, прысвечаны памяці расстраляных паэтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Novychas