„Вясна” будзе сачыць за дзеяннямі ўладальнікаў „Поедем поедим”
Праваабарончы цэнтр „Вясна” будзе ўважліва сачыць за спробамі ўладальнікаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу „Поедем поедим” завесці крымінальную справу супраць абаронцаў мемарыялу Курапаты, дзе пахаваны шматлікія ахвяры сталінскіх рэпрэсій.
„Ёсць канфлікт паміж часткай грамадства і ўладальнікамі гэтай рэстарацыі”, – канстатуе прадстаўнік праваабарончага цэнтра „Вясна” Валянцін Стэфановіч:
– Натуральна, што частка грамадства, якая не пагаджаецца з тым, што яно там знаходзіцца, праводзіцца шэраг пікетаў вакол гэтага рэстарана. Падчас якіх адбываюцца інцыдэнты, то бок машыны, якія хочуць, а не могуць праехаць, здзяйсняюць наезды на дэманстрантаў, на іх нехта нападае. Паводле нашага меркаванне, досыць часта міліцыя дзейнічае досыць выбарачна, напрыклад, не рэагуе на канфліктныя моманты, калі пачынаюцца бойкі.
Па меркаванню Валянціна Стэфановіча, міліцыя павінна перасякаць агрэсію і правапарушэнні з боку наведвальнікаў рэстарана і адпаведна караць за падобныя ўчынкі. Але гэтага не адбываецца. З іншага боку, улады ўсё ж дазваляюць праводзіць варту каля рэстарана, а знчыць, не лічаць, што пікетоўцы парушаюць закон.
„І ў залежнасці ад таго, якая ацэнка будзе дазена заяве ўладальнакаў рэстарана „Поедем пледим” з боку следчых органаў, то і мы, праввабаронцы, будзем дзейнічаць адпаведным чынам”, — кажа Валянцін Сьэфановіч.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск