9 снежня – дзень народзінаў Максіма Багдановіча



Беларускі паэт, перакладнік, класік беларускай літаратуры нарадзіўся роўна 123 гады таму.

У Менску з гэтай нагоды адбудзецца шэраг мерапрыемстваў: а 13-ай – урачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу; а 17-ай — у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выставы «Дыяменты Памяці»; у 17.30 — вечарына пад назвай «З глебы – на прастор прабіцца».

Беларускае Радыё Рацыя