Закінутыя габрэйскія могілкі ў Паставах
Старыя габрэйскія могілкі, што ў Паставах Віцебскай вобласці, месцяцца ля вуліцы Бальнічнай, за 300 метраў ад цэнтра горада. Камяні ды трава – вось што яны з сябе ўяўляюць. Бачна, што могілкі патрабуюць належнай увагі з боку камунальных службаў горада. Людзі, якія жывуць побач, нават стварылі там сметніцу.
На думку грамадскіх актывістаў з Паставаў, могілкі з’яўляюцца гістарычным помнікам. Калі б іх упарадкавалі ўлады, то іх не сорамна было б дэманстраваць турыстам.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Паставы
Фота аўтаркі