Яўген Барышнікаў выступіў у Гародні



Больш за два дзесяткі песень праспяваў ў Гародні, у «Цудоўні», спявак Яўген Барышнікаў, які вяртаўся ў Беларусь з «Бардаўскай восені». Па словах Яўгена яму больш падабаюцца невялікія выступы, падобныя да выступу ў «Цудоўні»:

— Больш падабаюцца чым вялікія канцэрты. Ну, гэта камерная атмасфера, калі адчуваеш жывых людзей побач. Я ў свой час граў шмат кватэрнікаў. Калі ёсць магчымасць выбіраць між вялікай залай і такім фарматам, дык такі фармат мне бліжэйшы. Прынамсі, пакуль. У такім невялічкім памяшканні, у такой атмасферы, тое, пра што я спрабую казаць у песнях яно неяк,м не здаецца, мае большы шанец залезці ўнутр чалавека.

Для гарадзенцаў, што прыйшлі на выступ Барышнікава, ягоныя песні, як адкрыццё новага свету:

— Ходзіш па старой, забітай хаце, у якой адламаў акно, залез унутр, і адкрываеш нейкія новыя пакоі, і там усе старое, але вельмі цэннае.

—  Я не прапускаю аніводнага канцэрта, на які можна схадзіць і паслухаць і мне было вельмі прыемна паслухаць новыя песні, бо новыя песні з’яўляюцца не так часта, і новыя песні мяне ўразілі.

Пад час канцэрту Яўген Барышнікаў згадаў пайшоўшага заўчасна Міхала Анемпадыстава і прысвяціў яму адну са сваіх песень.

Беларускае Радыё Рацыя