«Незабытыя галасы»



У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына «Незабытыя галасы», на якой узгадваліся імёны забітых савецкай уладай беларускіх пісьменнікаў.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч адзначыў, што ў апошні час адкрываюцца новыя вершы з творчасці шэрагу паэтаў.

— Гэта, хутчэй, не адкрыццё імёнаў, а адкрыццё творчасці ўласнай, якая сапраўды была вельмі цікавай, якаю для нас, савецкіх людзей, а яшчэ ў тыя часы хадзіў у школу, была невядомай і закрытай. Альбо, як сказаў сёння Міхась Скобла, імёны згадваліся, але згадваліся толькі некаторыя творы, мы не мелі, не маглі мець поўнага ўражання пра самую сапраўдную паэзію гэтых людзей, ці самую сапраўдную творчасць гэтых людзей.

Сярод тых, хто ў гэты вечар чытаў творы расстраляных творцаў былі Алесь Разанаў, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў і іншыя.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск