Лукашэнка падвысіў мінімальны стаж для прызначэння пенсіі
У Беларусі з 1 студзеня 2015 года павялічваецца мінімальны стаж працы для прызначэння пенсіі па ўзросце, і пенсіі за выслугу гадоў: з 10-ці – да 15-ці гадоў працы, з выплатай абавязковых страхавых узносаў. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ. Вынятак зроблены для шматдзетных маці, маці інвалідаў з дзяцінства, ды інвалідаў з дзяцінства. Для іх захоўваецца мінімальны стаж працы – пяць гадоў.
Для тых грамадзян, якія не выпрацуюць мінімальны стаж, сацыяльная пенсія будзе прызначацца не раней дасягнення ўзросту – 65 гадоў для мужчын, і 60 гадоў – для жанчын.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота finatika.by