Міністр замежных спраў Польшчы з афіцыйным візітам у Беларусі



Падчас двухдзённага візіту ў Беларусі Яцэк Чапутовіч возме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі прысвечанай пытанням бяспекі. Таксама міністр Чапутовіч сустрэнецца з кіраўніком беларускай дыпламатыі Уладзімірам Макеем.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі паведаміў Польскаму радыё, што ў рамках падрыхтоўкі да Мюнхенскай канферэнцыі міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч прыме ўдзел у пасяджэнні галоўнай канферэнцыі. Яе ўдзельнікі абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне, пытанні бяспекі і звязаных з імі праблемы.

Амбасадар Артур Міхальскі адзначыў, што візіт кіраўніка польскай дыпламатыі супадзе з святкаваннем дня Усіх Святых. Таму важнай часткай афіцыйнага візіту будзе ўшанаванне памяці палякаў, якія загінулі і на беларускай зямлі абараняючы Айчыну.

У сувязі з гэтым кіраўнік польскага МЗС наведае могілкі польскіх жаўнераў у вёсцы Дунілавічы, а таксама месца пахавання ахвяр сталінскага тэрору – урочышча Курапаты.