„Беларусь 5” прадставіць праект пра Анатоля Капскага



Спартыўны тэлеканал „Беларусь 5” прадставіць сёння ў сваім эфіры праект пра Анатоля Капскага, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Праект „Капскі. Жыццё за мару” – гэта гісторыя пра тое, як просты вясковы хлопец стаў самым паспяховым футбольным кіраванцам Беларусі. Жорсткі і патрабавальны, але надзейны, справядлівы і клапатлівы Анатоль Капскі усе сілы аддаваў працы і сваёй камандзе. За яго асабіста і за БАТЭ маліліся вернікі царквы, якую ён аднаўляў разам з футбалістамі.

Сваімі ўспамінамі з тэлегледачамі падзеляцца сябры і калегі, сярод якіх вядомыя асобы ў свеце футбола – Аляксандр Глеб, Юрый Пунтус, Віктар Ганчарэнка і ўсе трэнеры, якія калі-небудзь працавалі з Капскім. Непадробныя эмоцыі, рэдкія запісы хронікі і шчырыя ўспаміны сабраны аўтарамі праекта, які можна будзе ўбачыць у эфіры „Беларусь 5” сёння ў 22.35.

Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі памёр 22 верасня 2018 года на 53-м годзе жыцця.

zviazda.by