У народнага артыста Ігара Лучанка інсульт



2 лістапада Ігар Міхайлавіч шпіталізаваны ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай дапамогі Мінска. 80-гадовы кампазітар знаходзіцца ў аддзяленні неўралогіі.

– У таты інсульт, ён у цяжкім стане. Але мы спадзяемся на лепшае – цяпер з мамай ідзем у бальніцу, – распавёў сын народнага артыста Андрэй Ігаравіч.

Беларускі кампазітар, народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок напісаў мноства хітоў, якія застаюцца папулярнымі і праз дзесяцігоддзі: „Алеся”, „Жураўлі на Палессе ляцяць”, „Вераніка”, „Верасы”, „Мой родны кут” і іншыя.

kp.by