Віктар Шалкевіч з выступамі на Падляшшы
Вядомы беларускі музыка, актор, пісьменнік і шоўмэн парадуе слухачоў у межах юбілейнай “Бардаўскай восені”. Пра свае канцэрты творца распавядае ў характэрным для яго жартаўлівым стылі:
– Даўно я тут не быў, не „акучваў насельніцтва”. І вось паступіла прапанова ад арганізатараў „Бардаўскай восені” „акучыць” тры мястэчкі – Нарву, Гайнаўку і Орлю. Паколькі пятніца, субота і нядзеля ў мяне вольныя, то я і прыехаў з гітарай і мяхом.
Сёння, 2 лістапада, а 17-ай гадзіне Віктар Шалкевіч выступае ў мясцовай бібліятэцы ў Нарве. У суботу можам яго паслухаць у Бельску Падляшскім і Гайнаўцы, а ў нядзелю – у Орлі. Падрабязнасці праграмы – на старонцы фестывалю “Бардаўская восень” у Фейсбуку.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя