Лукашэнка даручыў развіваць у Беларусі авечкагадоўлю
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Віцебскага футравага камбіната даручыў развіваць авечкагадоўлю ў краіне, паведамілі ў эфіры навін тэлеканала СТВ.
„Мы павінны табе гэтыя паўмільёна (будзем арыентавацца — паўмільёна) шкур. Я адчуваю, што аграрыі ў нас недапрацоўваюць у гэтым плане, асабліва ў Віцебскай вобласці. Яны тут усё не перааруць, а авечка ў нас спрадвеку тут — на ўсходзе я вось побач жыў, — і на поўначы тут, у Віцебскай вобласці, заўсёды разводзілі авечак. Добра растуць у нас авечкі. Цяпер я ведаю, колькі яму аўчыны прывезці. Ён мне на наступны год сшые паўкажушак, а я пагляджу. А ён скажа, прыдатная гэта аўчына або не”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Віцебскі футравы камбінат — гэта адзінае ў краіне прадпрыемства, якое займаецца перапрацоўкай пушна-футравай сыравіны і пашвам футравага адзення і аксесуараў.
Лукашэнку далажылі аб выкананні яго даручэнняў па развіцці гарбарна-футравай вытворчасці. Пяць гадоў таму камбінат за адну базавую велічыню набыла абутковая кампанія „Марка”. Цэхі прывялі ў парадак, вытворчасць цалкам мадэрнізавалі, стварылі больш за 300 новых працоўных месцаў. Інвестар уклаў 24 млн долараў. Цяпер пытанне стаіць у айчыннай сыравіне і яе кошце.
belapan.by