Замірэнне ў малочнай вайне
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд) з 3 лістапада 2018 года адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Гэта ААТ «Мілкавіта» і тры прадпрыемствы ААТ «Бабуліна крынка» – філіял «Быхаўскі», філіял «Слаўгарадскі» і цэх па вытворчасці сыроў г.п. Бялынічы.
Ва ўсіх выпадках гаворка ідзе пра зняцце абмежаванняў на пастаўкі масла, сыру, тварагу і тварожнай прадукцыі, сухой малочнай сыроваткі.
Паведамляецца, што такое рашэнне Рассельгаснагляд прыняў па выніках двухбаковых кансультацый, а таксама з улікам прадстаўленай інфармацыі і гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Адзначаецца, што прадукцыя, якая будзе пастаўляцца ў Расею, мае быць вырабленая не раней за 3 лістапада 2018 года, а таксама суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.
Паводле fsvps.ru