На Падляшшы завяршаецца „Бардаўская восень”



На Падляшшы працягваецца юбілейны 25-ты Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”. У Нарве выступіў Віктар Шалкевіч. “Рэха” і “Re1іkt” можна было пачуць у Гайнаўскім доме культуры.

Першы наш выступ на Бардах – гэта 2009 год”, – кажа Уладзімір Казлоў з гурта “Re1іkt”:

Што датычыцца Польшчы, гэта наш самы важны фэст, бо ў 2009 годзе мы яшчэ падлеткамі прыехалі паспрабаваць, што гэта такое. Патрапілі ў іншую краіну, у іншы свет увогуле, бо раней мы ніколі не выязджалі. І «Бардаўская воснь» нас сустрэла. І гэты першы крок у Польшчу быў пазітыўны, таму мы зараз заўсёды адчуваем сябе вельмі крута.

3 лістапада – другі дзень канцэртаў у Гайнаўскім доме культуры. З 17-й гадзіны пачнецца канцэрт гурта “Босае сонца”, а пасля – Віктар Шалкевіч, які раней, у 15.00, выступіць у Бельску Падляшскім з Магдалінай Маліш. У Нараўцы, у 17.00 выступіць “Рэха”.

25-ую Бардаўскую восень завершыць 4 лістапада ў 15.00 у Орлі канцэрт “Босага сонца” і Віктара Шалкевіча.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара