Зараслава Камінская прэзентавала сваю першую кнігу



Выпускніца другога года навучання Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Зараслава Камінская нарэшце прэзентавала сваю першую кнігу «Русалкі клічуць».

Прэзентацыя адбылася на яе радзіме ў Полацку ў межах курсаў «Жывая мова».

– Умовай паступлення на другі год было прыйсці з ідэяй кнігі. І я прыйшла насамрэч  з двума ідэямі пра Алену Кіш. І я напісала, здаецца, 10 першых старонак, бо трэба было падаваць ідэю і напрацоўкі. І з другой кнігай – гэта была кніга апавяданняў. Мяне запрасілі і сказалі выбіраць, што я напішу. Мне было цікава папрацаваць з вялікай формай.

Сёлета за кнігу «Русалкі клічуць» Зараслава Камінская атрымала літаратурную прэмію «Дэбют» у намінацыі проза. 

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя