У Крэве на адбудове замку скончыліся камяні



Працягваецца кансервацыя і частковая адбудова Крэўскага замку. Стала вядома, што ў будаўнікоў скончыліся камяні. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка:

„Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка – у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі год разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі… Цяпер шукаюць нейкае комплекснае рашэнне праблемы. але ў той жа час, рэстаўратары будуць удзячныя кожнаму, хто прывязе ў Крэва хоць колькі камянёў дыяметрам 30-50 см (можна і меншыя, ад 15 см – пойдуць у забутоўку). Нікому адмыслова паведамляць не трэба – проста кладзіце каля галоўнага ўвахода”.

Праўдападобна, што зараз пачынаецца грамадская справа пад умоўнай назвай „Пара збіраць камяні!”.

Беларускае Радыё Рацыя