«Re1ikt» рыхтуе два новыя альбомы



Пералом гадоў будзе для іх вельмі насычаны працай. Гурт „Re1ikt” вядзе падрыхтоўку да выдання двух новых альбомаў. Першы будзе складацца з акустычных запісаў ужо вядомых песень гурта з Менска. Павінен з’явіцца яшчэ ў гэтым годзе. Прэм’ера другога, зусім новага праекта плануецца на 2019 год. Паводле бубнача гурта “Re1iktАляксандра Дземідзенкі, новы альбом будзе вынікам шматгадовага досведу музыка. І ён лічыць, што можа атрымацца вельмі цікавы матэрыял.

– Ён будзе, з аднаго боку, хітовы, а з другога боку – глыбокі, як гурт «Re1ikt». Будзе больш складаны, а з іншага боку – больш просты. Слухаць яго будзе больш проста і больш прыемна кожнаму слухачу, а не толькі чалавеку, які любіць нейкую задуменную ці вельмі закручаную, мудроную музыку.

«Re1ikt» — беларускі гурт, які грае ў стылях арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-металу. У 2016 годзе група атрымалаа шэраг музычных узнагародаў, між іншым «Альбом года» – фестываль «Даём рады» за свой альбом “Куфар”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток