КіНАНОЧ ад WATCH DOCS Belarus у Віцебску



Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus падрыхтаваў віцебскім аматарам разумнага кіно выдатныя выходныя: адразу чатыры моцныя фільмы ў БіТЛЗ-КЛУБЕ ( «Чердачок») у ноч з суботы на нядзелю.

З’явілася выдатная нагода праверыць у Віцебску папулярны ў многіх гарадах фармат кінаночы. 

Неанацызм – гэта смешна

Такі погляд ўласцівы віту Клусаку – ужо прызнанаму рэжысёру-дакументалісту з Чэхіі, які зняў дакументальную камедыю «Белы свет вачыма Даліборэка» (2017). Гэты фільм ужо паспеў выйграць прызы на міжнародных фестывалях IDFA і Karlovy Vary і выклікаць эмацыйныя рэакцыі на іншых рэгіянальных паказах WATCH DOCS ў Беларусі. На будучыні фестывалі ў Менску ў снежні «Даліборэк» стане фільмам адкрыцця – так што вы проста не можаце ўпусціць яго ў Віцебску!

Трэйлер.

Адкрыта пра сэкс

Ноч – самы час для інтымных тэм. „Спытай сэксперта” (2017, Індыя) – яшчэ адна камедыя ў праграме кінаночы. Фільм аб самых няёмкіх і нечаканых пытаннях пра тонкасці сэксуальнага жыцця, на якія адказвае 93-гадовы калумніст штодзённай газеты ў Мумбаі. Ёсць над чым пасмяяцца і над чым задумацца пра сэксуальную адукацыю ў нас!

Трэйлер.

Power pussy in da house

«Сільвана» (2017, Швецыя) – яшчэ адна кінастужка, поўная сэксуальнасці і неадназначных пытанняў. Інтымная гісторыя скандальнай шведскай панк-рэпершы, лесбіянкі і феміністкі. Фільм з выбітнай кліпавай дынамікай і выдатнай аператарскай работай: вывераныя партрэтныя кадры і тонкі псіхалагізм – гэта адназначна лепш за самы салодкі сон у лістападаўскую ​​ноч.

Трэйлер.

Афрыканскія страсці

Для самых стойкіх – фільм, які натхняе быць тым, хто ты ёсць і ламаць сістэму з дапамогай музыкі, кіно і тэатра, архітэктуры, эка-свядомасці… Мастацтва супраціву ў Буркіна Фасо (2018, Буркіна Фасо, ЗША, Балгарыя) наблізіць да нас, беларусаў, Афрыку з-за відавочных паралеляў і пакіне прыемнае послевкусіе пашыранага далягляду.

Трэйлер.

На месцы будуць гарбата, кава і печыва. Бярыце з сабой свае любімыя пачастункі, а таксама пледы і спальнікі, каб ўладкавацца ямчэй!

Вялікая просьба ад арганізатараў ўстрымацца ад спакусы прынесці з сабой алкаголь.

Мерапрыемства адбудзецца: 10 лістапада, БІТЛЗ-КЛУБ ( «Чердачок»)

вул. Кастрычніцкая, 12, пачатак: 23:59, сканчэнне: 5:40 11 лістапада.

Уваход вольны!

Паводле прэс-рэлізу