Першая з 1989 года паніхіда на месцы масавых расстрэлаў



Упершыню з 1989 года на Кабыляцкай гары – месцы сталінскіх расстрэлаў у Воршы адбылася праваслаўная паніхіда. 

Паводле згадкаў журналісткі Алены Сцяпанавай праваслаўны святар з’явіўся на месцы масавых расстрэлаў у Воршы ўпершыню з 1989-га году. Тады па ахвярах сталінізму адслужыў імшу праваслаўны святар – айцец Віталь (Радамысльскі). І каталіцкія святары. Разам!”

3 лістапада 2018 года на Кабыляцкую гару прыйшоў праваслаўны святар айцец Дзмітры з задняпроўскай драўдянай царквы і адслужыў паніхіду.

Пацікавіўся святар таксама імёнам расстраляных праваслаўных святароў. Паніхіда адбылася пад дажджом. 

Беларускае Радыё Рацыя