У Польшчы стартавалі вайсковыя вучэнні NATO Anakonda-18



У Польшчы сёння, 7-га лістапада,  пачынаецца першы этап маштабных вайсковых вучэнняў NATO Anakonda-18. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце вайсковых вучэнняў.

Мэта вучэнняў — інтэграцыя нацыянальных і саюзных камандных структур і войскаў для дасягнення здольнасці весці стратэгічную абарончую аперацыю ва ўмовах звычайных і гібрыдных пагрозаў.

У вучэннях задзейнічаны вайскоўцы з 10 краін NATO і камандныя структуры альянсу. Усяго ў вучэннях NATO Anakonda-18 у Польшчы прымуць удзел каля 12,5 тысяч вайскоўцаў, яшчэ каля 5 тысяч — у Эстоніі, Літве і Латвіі і ў акваторыі Балтыйскага мора. Агульная колькасьць салдат, якія знаходзяцца на тэрыторыі правядзення вучэнняў, складзе каля 100 тысяч. Будуць задзейнічаныя 5 тысяч адзінак рознай тэхнікі, 45 караблёў, 150 самалётаў і верталётаў.

Фота eioba.pl