Слонімскі “Мінолс” паказвае прыклад, пакуль абяцае ЖКГ



Слонімскае грамадскае аб’яднанне ўстойлівага развіцця “Мінолс” 7 лістапада арганізавала і правяла суботнік на праспекце Незалежнасці каля чатырох шматпавярховых дамоў. У суботніку прынялі ўдзел не толькі дарослыя, але і дзеці. Па словах намесніка кіраўніка “Мінолса” Віктара Марчыка, справа ў тым, што яшчэ ў 2012 годзе Слонімская ЖКГ запланавала рэканструяваць двор каля дамоў 17, 21 22 на праспекце Незалежнасці ў Слоніме. Але да сённяшніх дзён нічога не зроблена, бо кажуць чыноўнікі, што няма грошай. Людзі чакаюць. Але пакуль  працягваецца чаканне, жыхары гэтых дамоў вырашылі самі пасадзіць дрэўцы, неяк самастойна ўпарадкаваць тэрыторыю.

Як сказаў Віктар Марчык, дзякуючы “Мінолсу”, у лістападзе будзе закуплена абсталяванне для дзіцячай пляцоўкі і пастаўлена ў двары гэтых дамоў. Бо нават дзецям няма дзе сёння пагуляць.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара