Полацкі Крыж ахвярам генацыду
Першы крыж у памяць расстраляных у сталінскія часы нявінных ахвяраў з’явіўся ў Полацку 3 лістапада 1990 году каля могілак у прыгараднай вёсцы Бельчыцы.
Праз некалькі год крыж зламалі вандалы. З гэтай нагоды было вырашана зрабіць яго металічным.
Крыж быў звараны з труб паводле прапорцыяў святыні Еўфрасінні Полацкай, толькі ў маштабе 1 да 10. Над зямлёй ягоная вышыня 5 метраў 20 сантыметраў, а яшчэ паўтара метра — пад зямлёй. Новы крыж быў сталяваны 18 траўня 1998 году.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы