На магіле Язэпа Булак-Балаховіча ўсталяваны новы крыж



На могілках у Белавежы (Польшча), дзе пахаваны беларускі генерал Язэп Булак-Балаховіч, стары спарахнелы крыж замянілі на новы. Крыж выкананы з дрэва з такім жа надпісам.

Фота facebook.com/edward.horsztynski

Так выглядаў стары крыж:

Язэп Булак-Балаховіч (1894-1923) – беларускі вайсковы дзеяч, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 года.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя