У Раўбічах пройдзе этап Кубка свету па біятлоне ў 2022 годзе



Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) апублікаваў календары спаборніцтваў на сезоны 2020/2021 і 2021/2022.

«Мы рады, што завяршылі складанне календара спаборніцтваў на новы алімпійскі цыкл. Гэты каляндар адлюстроўвае пашырэнне геаграфіі правядзення топ-турніраў. На працягу сезонаў 2020/21 і 2021/2022 IBU даверыў падзеі не менш чым 17 краінам», — сказаў новы прэзідэнт IBU Уле Далін.

Тэрміны правядзення этапу Кубка свету ў Раўбічах — з 28 лютага па 6 сакавіка 2022 года. Гэта 7-ы этап у сезоне, ён пройдзе адразу пасля Алімпіяды-2022.

Паводле nn.by

Фота: dili.by