Ірыне Леўшынай выстаўлена абвінавачванне па „справе БелТА”



Следчы камітэт працягвае прад’яўляць абвінавачванні па так званай “справе БелТА”, – за несанкцыянаваны доступ да платнай стужкі навінаў гэтага дзяржаўнага агенцтва навінаў. 8 лістапада абвінавачванні былі прад’яўлены некалькім журналістам.

У тым ліку галоўнай рэдактарцы недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыне Леўшынай.  Аднак яна не прызнала сваёй віны:

– Мне выстаўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі). Агульная сума зыскаў, якія я мушу кампенсаваць, перавышае 12 тысяч рублёў. Мера стрымання – падпіска аб нявыездзе і належныя паводзіны. Быў не столькі допыт, колькі пасля прад’яўлення абвінавачвання былі пытанні, якія следства мусіць задаць, як мне растлумачылі. Я не прызнала сваёй віны. І на некаторыя пытанні я проста адмовілася адказваць.

Па словах Ірыны Леўшынай, падчас допыту яна яшчэ раз пераканалася, што следчыя разумеюць сітуацыю, як яна ёсць на самой справе, але вымушаны выконваць задачы, якія да іх давялі.

Цалкам матэрыял:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота БелаПАН