Рашэнне аб назначэнні новага генсакратара АДКБ адкладзена да снежня



Рашэнне аб назначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ адкладзена да наступнай сустрэчы прэзідэнтаў, якая павінна адбыцца ў снежні ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым паведаміў журналістам па выніках саміту ў Астане Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

„У нас калізія ўзнікла ў сувязі з тым, што прадстаўнік Арменіі Хачатураў, які займаў пасаду генеральнага сакратара, быў адкліканы. Гэта справа армянскага боку. І ў нас у адпаведнасці са статутам наступнай па алфавіце ідзе Беларусь”, – адзначыў казахстанскі лідар.

Паводле яго слоў, Арменія хацела б назначыць свайго новага прадстаўніка на астатні перыяд. „Але ўсе кіраўнікі дзяржаў сказалі, што застаецца адзін год. Ён (новы патэнцыяльны кандыдат ад Арменіі на пасаду генеральнага сакратара. – Заўвага БЕЛТА) нават не паспее аб’ехаць краіны гэтыя. Таму нам патрэбны нармальны дзеючы генеральны сакратар. Наступны – з беларускага боку”, – сказаў Нурсултан Назарбаеў.

„Гэта пытанне мы адклалі на 6 снежня, у нас будзе сустрэча ў Санкт-Пецярбургу. Мы там канчаткова прымем рашэнне”, – дадаў ён.

belta.by