БАТЭ саступіў “Чэлсі”
Барысаўскі БАТЭ саступіў англійскаму “Чэлсі” ў матчы групавога этапа Лігі Еўропы на “Барысаў-Арэне” 0:1. Пры гэтым у першым тайме гаспадары стваралі больш небяспечных момантаў і не пускалі гасцей да сваёй брамы.
Толькі ў другім тайме Аліўе Жыру ўсё ж здолеў адкрыць лік. БАТЭ спрабаваў адыграцца, але безвынікова. У сваёй групе L БАТЭ займае апошняе, 4-е месца. За чатыры гульні барысаўчане здабылі толькі адну перамогу — гэта быў матч з вугорскім “Відзі”, дзе яны выйгралі ў гасцях з лікам 2:0. Раней БАТЭ саступаў таксама грэчаскаму ПАОКу — 1:4.
Футбалісты маскоўскага „Спартака” і кіеўскага „Дынама” дамагліся перамог у Лізе Еўропы. Расейскі клуб на сваім полі абыграў шатландскі „Рэйнджэрс”, тройчы саступаючы па ходу сустрэчы. Гульня ў Маскве завяршылася з лікам 4:3, на карысць спартакаўцаў. Кіяўляне змаглі нанесці другую паразу запар у Лізе Еўропы французскага „Рэну”. На стадыёне „Алімпійскі” матч завяршыўся з лікам 3:1.
Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY