Фантастычнае ралі „Дзьвіна-Даўгава” 1987 год



У красавіку 1987 годзе Алесь Бяляцкі прапанаваў  паехаць у экалагічнае воднае ралі „Дзвіна-Даўгава” супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС.

Прапанаваў ў аспіранцкім інтэрнаце на Акадэмічнай.

І тады ж пазнаёміў яшчэ з адной дзяўчынай, якая павінна была плыць з намі. Гэта была паэтка Святлана Раманава, якая ў той час вучылася на журфаку БДУ. 

Уначы доўга сядзелі на станцыі „Крулеўшчызна”. Чакалі цягніка. 

Назва станцыі здавалася казачнай – з іншага жыцця і абяцала прыгоды. 

Уначы на станцыі Крулеўшчызна Алесь Бяляцкі і Міхась Талочка эмацыйна  спрачаліся пра будучыню беларускай літаратуры і Беларусі. 

Наступным казачным месцам была Друя.

Тут да нас далучыліся ўдзельнікі Гомельскай „Талакі”, арганізатары ды іншыя ўдзельнікі ралі. Вельмі шмат людзей – знаёмых і незнаёмых.

Памятаю Алеся Яўсеенку, які вельмі эмацыйна абураўся занядбаннем архітэктурных помнікаў у Друі. 

З Алесем Бяляцкім узняліся на хоры абсалютна закінутага і разбітага касцёла. Пад скляпеннямі касцёлу анёлы былі без галоваў.

На мурах занядбанага касцёла былі накрэсленыя кепскія словы.

Плылі мы на чаўнах Таварыства Маладых літаратараў „Тутэйшыя”, пад сцягам з эмблемай „Тутэйшых” , намаляванай Сяргеем Харэўскім.

Эмблема „Тутэйшых” – маска, дзе вочы плачуць, а рот смяеецца.

Вакол маскі надпіс „Тутэйшыя”. 

Я гадавалася на рацэ і добра магла веславаць. Часта была на вёслах і падчас воднай вандроўкі. З іншых чаўно часам даляталі кпіны, што дзеўка на вёслах. Але мне было веславаць і добра, і прыемна, і лёгка. 

Мы плылі на адным чаўне  з Алесем Бяляцкім і Андрэем Федарэнкам. Гаварылі па дарозе і пра літаратуру, і пра нашу будучыню ў ёй. 

 Падчас раллі тыя, хто плыў на чаўнах „Тутэйшых” вялі дзённік – кожны чалавек апісваў частку дня. Па чарзе. Гэта сшытак быў вучнёўскі ў клетачку. 

Эмоцыі апісвалі і падзеі, і прыроду – хто што больш адчуваў.

Зялёны сшытак. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ