Выкіды свінца завода „АйПаўэр” могуць закрануць польскі Цярэспаль
Берасцейская ініцыятыўная група праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода „АйПаўэр” распаўсюдзіла чарговую інфаграфіку.
Паводле яе, выкіды свінца ад гэтай вытворчасці будуць разлятацца на адлегласць у 20-30 кіламетраў і закрануць польскі Цярэспаль.
Кажа прадстаўнік ініцыятыўнай групы Таццяна Фесікава:
– Мы зноў спрабуем звярнуць увагу на нестыкоўкі, парушэнні і бяздзейнасць. Мы не апускаем рукі і спрабуем дагрукацца ад сэрца і розуму тых людзей, ад чыіх рашэнняў залежыць будучыня гэтага злашчаснага завода і наша з вамі будучыня.
Інфаграфіку з мапай, на якой пазначаны радыюс распаўсюду свінцовых выкідаў, можна спампаваць з facebook-суполкі пад назвай „Брест против строительства завода свинцовых АКБ”. Таксама яны даступны і на афіцыйным сайце праціўнікаў будаўніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя