У Беластоку татары маліліся за 100-годдзе незалежнасці Польшчы
11-га лістапада ў Польшчы Дзень незалежнасці. Сёлета спаўняецца 100 гадоў са дня абвяшчэння незалежнасці краіны. У Беластоку пачаліся афіцыйныя святкаванні.
У сядзібе Мусульманскага рэлігійнага саюза польскія татары маліліся за айчыну:
– Божа наш, дзякуем табе за 100 год незалежнасці нашай айчыны Польшчы.
Сакратар найвышэйшага калегіума Мусульманскага рэлігійнага саюза Разалія Багдановіч:
– Мы адчуваем сябе паўнапраўнымі грамадзянамі Польшчы. Татары ў Польшчы жылі вякамі.
У нядзелю ў Беластоку афіцыйныя святкаванні 100-й гадавіны незалежнасці пачнуцца з малітвы ў праваслаўнай царкве Святога Мікалая а 07:30. Завершацца мерапрыемствы ўрачыстасцю на плошчы каля помніка Юзэфа Пілсудскага а 12:30.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя