Вулічная «Мадэрнісцкая прагулка» пра берасцейскую архітэктуру



У нядзелю, 11 лістапада пройдзе пятая вулічная «Мадэрнісцкая прагулка». Гэта цыкл сустрэч аб берасцейскай архітэктуры 30-х гг., якая была пабудавана ў стылі мадэрнізм, аб яе гісторыі і стане сёння. Арганізатар шпацыраў – валанцёрскі праект «Берасцейскі канструктывізм».

«Мадэрнісцкай прагулкі» гэта не экскурсіі, а дыскусійныя сустрэчы для тых, хто зацікаўлены «берасейскім канструктывізмам». Фармат нядзельнай сустрэчы прадугледжвае даследаванне паўднёвай частцы раёна «Цэнтр» на наяўнасць мадэрнісцкай архітэктуры. Арганізатары раскажуць агульную інфармацыю аб мадэрнізму ў Берасці і анансуюць будучыя мерапрыемствы. Затым удзельнікі пройдуць па паўднёвей вул. Машэрава і даследуюць дамы, ацэняць іх стан і перспектывы захаванасці.

Старт сустрэч 11 га лістапада (нядзеля) у 13:00. Месца збору каля крамы «Модесса» вул. Машэрава 44. Рэгістрацыя на сустрэчу не патрабуецца.

budzma.by