„Гарадзея” пазбавіла берасцейскае „Дынама” шанцаў на медалі



9 лістапада ў матчы 28 тура „Гарадзея” пазбавіла берасцейскае „Дынама” шанцаў на медалі. Клуб з Нясьвіжскага раёну, які моцна праводзіць канцоўку чэмпіянату, перамог заходнікаў з лікам 1:0

Адзіны мяч у сустрэчы забіў на 49-й хвіліне капітан гаспадароў поля Дзмітрый Лебядзеў.

„Гарадзея” набрала 31 ачко і замацавалася на 9-ым месцы. „Дынама” мае 48 пунктаў, стаіць на 6-ым радку табліцы і ўжо дакладна не дацягнецца да п’едэсталу.

Позна ўвечары гэтага ж дня менскае „Дынама” перамагло ФК „Слуцк” – 2:0. Галы ў сустрэчы на рахунку Філіпа Іванова і Аляксандра Макася. Менчукі набралі 57 ачкоў і выйшлі пакуль на 2-е месца.

Беларускае Радыё Рацыя