Памёр паэт Анатоль Шушко



У Пінску не стала цудоўнага паэта Анатоля Шушко (1954-2018).

Яшчэ ў 1971 годзе папулярная тады газета “Літаратура і мастацтва” надрукавала ўпершыню вялікую падборку яго вершаў з прадмовай Варлена Бечыка. Паэта адразу заўважыла літаратурная Беларусь. І творчая інтэлігенцыя прарочыла яму вялікую літаратурную будучыню. Але Анатоль не лез у вялікія паэты. Ён спакойна жыў на Палессі і пісаў добрыя вершы. За свае гады паспеў стаць аўтарам дзвюх кніг паэзіі «Выток і прычасце» (1994) і «Шаны» (2012). Друкаваў таксама вершы і ў калектыўным зборніку «Маладыя галасы» (1984), альманаху «Дзень паэзіі” і іншых зборніках.

Беларускае Радыё Рацыя