Меркель прыстрашыла Расею новымі санкцыямі



Нямеччына не збіраецца аслабляць сваю палітыку ў дачыненні да Масквы. Пра гэта заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у час выступу на з’ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ў Кёльне, піша liga.net.

Паводле Меркель, анексаваўшы Крым, Расея парушыла міжнароднае права, і ў цяперашні час Масква спрабуе пашырыць свой уплыў на суседнія краіны. „Мэта палягае ў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, якая змагла б свабодна і самастойна вызначаць сваю будучыню”, – дадала яна.

Пры гэтым Меркель прыстрашыла Расею новымі санкцыямі, нават нягледзячы на тое, што яны будуць „балючымі для эканомікі Нямеччыны”.