Справа Аляксандра Алесіна – на старонках замежнай прэсы
Замежная прэса напісала пра затрыманне беларускага вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна.
КДБ нарэшце прызнаў, што журналіст знаходзіцца ў іх і праходзіць паводле справы пра шпіянаж. «Вядомы журналіст затрыманы ў Беларусі», – піша агенцтва Associated Press, – «Супрацоўнікі ягонай газеты, «Беларусы і рынак», сказалі, што Аляксандр Алесін знаходзіцца ў менскай турме». Журналіст агенцтва спрабаваў атрымаць каментар у КДБ, аднак яму адмовілі.
Таксама пра Алесіна піша агенцтва AFP, Kyiv Post, The Moscow Times, малайзійская выданне The Sun Daily, ліванскае выданне Naharnet, выданні ў Гішпаніі і Мексіцы.
Нагадаем, вайсковы эксперт, аглядальнік штотыднёвіка „Беларусы і рынак» Аляксандр Алесін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25-га лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота nmnby.eu