У Калінінградзе жорстка збіты баевік з Данбаса



У Калінінградзе пачалося паляванне на прарасейскіх баевікоў. Праваахоўныя органы пакуль маўчаць.

Святаслаў Яромін трапіў у абласны шпіталь з пераломам сківіцы.

Баевіка сустрэлі каля пад’езда яго дома.

„Недзе каля дваццаці гадзін пайшоў да знаёмага, які жыве недалёка ад рэстарана „Атлантыка”, – з цяжкасцю адкрываючы рот, пачаў расказваць Святаслаў. – Калі ўвайшоў у пад’езд, ззаду ўбачыў мужыка. А потым „святло згасла”… Больш нічога не памятаю”.

Ударылі Святаслава, мяркуючы па двайным пераломе сківіцы, не проста кулаком. Хутчэй за ўсё, выкарысталі кастэт. Нічога з асабістых рэчаў нападнік не ўзяў. У суботу, 6 снежня, каля пад’езда свайго дома быў збіты адзін з заснавальнікаў грамадскай арганізацыі „Наваросіі” Аляксандр Балуеў. З паламанымі рэбрамі ён таксама трапіў у бальніцу.

Нагадаем, у сваім першым інтэрв’ю Святаслаў казаў, што на трэці дзень пасля свайго вяртання з камандзіроўкі сустрэўся ў Калінінградзе з мясцовымі патрыётамі з ліку „аўтаномаў”, якія паабяцалі яго зарэзаць за тое, што ён ваюе за расейцаў ва Украіне. Тады ён з усмешкай адказаў: „Разведчык апалчэння ў паліцыю не пойдзе. Разведчык сам вырашыць свае праблемы…”

c53c50af2c0b073a6d6c25531671b107

Паводле ruwest.ru