У Львове храмы РПЦ пазначылі як „філіі ФСБ”



Невядомыя ў Львове 9 лістапада зрабілі напісы „філія ФСБ” і „Маскоўскі патрыярхат – ФСБ” каля трох цэркваў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў Львове.

Пра гэта паведаміла львоўская гарадская арганізацыя дабравольніцкага руху ОУН у Facebook. 

„Невядомыя патрыёты, напэўна, імкнуліся давесці львавянам, якія не ў курсе, што ў Львове дзеюць тры філіялы ФСБ Расейскай федэрацыі пад выглядам хрысціянскіх цэркваў” – гаворыцца ў паведамленні.

Напісы былі зроблены ля храмаў па вуліцах Караленкі, Чырвонай Каліны і Антановіча.

Беларускае Радыё Рацыя