На Піншчыне скарацілася колькасць грамадскага транспарту



У многія вёскі рэгіёну адзін раз на суткі, а тое і праз суткі, ходзіць рэйсавы аўтобус. Скарачэнне рэйсаў адчуваецца і ў Пінску. Кіраўніцтва аўтобуснага парку адзначае, што гэта абумоўлена аб’ектыўным фактарам – падзеннем попыту на паслугі. Працаваць са  стратамі больш нельга.

“Гэта больш б’е па людзях сталага веку”, – кажа грамадскі актывіст Валерый Арэхаў:

– Даехаць з вёскі нават за 10-15 км – цэлая праблема. Адзін раз у суткі ходзіць аўтобус, завязе назад ці не – невядома. Людзі ўвесь час стаяць на трасах. Жыхароў вёскі фактычна пазбавілі магчымасці выязджаць менавіта з-за транспартных праблем. У многіх ёсць аўтамабілі, аднак людзі сталага веку не могуць трапіць у горад.

Разам cа скарачэннем рэйсавых аўтобусаў адчуваецца і паніжэнне якасці абслугоўвання: адхіленне ад раскладу альбо ўвогуле рэйс можа не адбыцца.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота regionby.org