Друя. Закінутыя габрэйскія будынкі



Друя – мястэчка на мяжы Беларусі і Латвіі, падзеленая мяжой па Дзвіне. На супрацьлеглым беразе знаходзіцца латыскае мястэчка Піедруя. 

На мястэчку Друя ляжыць адбітак занядбання. 

Да Другой сусветнай вайны насельніцтва Друі было пераважна габрэйскім. 

Пра гісторыю габрэяў Друі нагадваюць закінутыя будынкі ў цэнтры мястэчка. 

На першым паверсе такога будынку месцілася крама, на другім паверсе жыла сям’я гандляра, а ў сутарэннях – склад. 

11 чэрвеня 1942 года фашысты знішчылі габрэяў Друі, падчас знішчэння вязні гета аказалі супраціў. 

На месцы расстрэлу габрэяў на беразе ракі Друйка ў 2001 годзе ўсталяваны помнік.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя