Цэны вытворцаў прампрадукцыі за 10 месяцаў выраслі на 5,5%



Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку 2018 года ў параўнанні з вераснем павялічыліся на 0,6%, у параўнанні са снежнем 2017-га — на 5,5%, паведаміў Белстат.

Інвестыцыйныя тавары падаражэлі адпаведна на 0,2 і 3,6%, прамежкавыя — на 0,8 і 6,1%, спажывецкія — на 0,5 і 3%.

Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 1,5%, у параўнанні са снежнем 2017 года — на 3,6%. Пры гэтым у раслінаводстве яны выраслі за месяц на 3,3%, з пачатку года — павысіліся на 8,1%, у жывёлагадоўлі — выраслі на 0,9 і 2,3% адпаведна.

Цэны ў будаўніцтве ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем знізіліся на 0,3%, за 10 месяцаў — выраслі на 8,8%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — адпаведна на 1,4 і 11,4%. Машыны і абсталяванне падаражэлі за месяц на 1,7%, а за студзень—кастрычнік 2018 года — на 0,3%, іншыя работы і паслугі патаннелі на 2,8% і выраслі на 19,2% адпаведна.

Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў кастрычніку выраслі на 0,6%, з пачатку года — на 6,4%.

Тарыфы на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у кастрычніку ў параўнанні з вераснем не змяніліся, за 10 месяцаў — выраслі на 4,2%.

Рост спажывецкіх цэн у кастрычніку склаў 0,5%, з пачатку года — 4,2%.

belapan.by