У Літве афіцыйна пачалася кампанія па выбарах прэзідэнта



У Літве 12 лістапада афіцыйна стартавала палітычная кампанія па выбарах прэзідэнта краіны. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Літвы.

„Пасля праверкі пададзеных дакументаў камісія выдасць удзельнікам кампаніі падпісныя лісты для збору неабходных 20 тыс. подпісаў грамадзян у мэтах падтрымкі прэтэндэнта ў кандыдаты, інтарэсы якога прадстаўляюць зарэгістраваныя ўдзельнікі палітычнай кампаніі”, – растлумачыла старшыня ЦВК.

Цяпер аб намеры вылучыць свае кандыдатуры ўжо заявілі сем чалавек.

Прэзідэнцкія выбары ў Літве пройдуць 12 траўня 2019 года, другі тур галасавання запланаваны на 26 траўня.

belta.by