Новым паслом Беларусі ў Расеі прызначаны Уладзімір Сямашка
Былы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка прызначаны новым паслом Беларусі ў Расеі. Адпаведнае рашэнне 13 лістапада прыняў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.
Уладзімір Сямашка таксама па сумяшчальніцтве будзе паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічнай радзе СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі ў пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках «саюзнай дзяржавы», ЕАЭС, СНД, АДКБ.
Фота: прэс-служба Прэзідэнта РБ і TUT.by