Карагін: Калі не вырастуць заробкі, з краіны з’едзе два мільёны маладых беларусаў
Калі не вырастуць заробкі, з краіны з’едзе два мільёны маладых беларусаў, – пра гэтую пагрозу старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін заявіў на Форуме рэгіянальнага развіцця Магілёўскай вобласці.
На фота: Уладзімір Карагін і дэпутат Вінніцкага гарсавета Ганна Давыдзенка
На яго думку, перад краінай сур’ёзна стаіць задача павялічыць сярэднюю зарплату «да 1200-1500-2000 рублёў».
– Інакш ад нас збяжыць два мільёны маладых людзей. Не можа быць заробак у Беларусі ніжэйшы, чым у суседніх краінах, – сказаў Уладзімір Карагін.
– Але як гэта зрабіць? Раздаць грошы ніхто не можа – залатога запасу для гэтага няма. Зарплату можна толькі зарабіць, павялічыўшы прадукцыйнасць працы. Заробак у новай эканоміцы павінен быць 500-1000 еўра на аднаго працуючага. Інакш прадпрыемствы будуць неканкурэнтаздольныя з пункту гледжання ўтрымання людзей.
Фота gazetaby.com